wd wp Пошук:

Вілем-Аляксандр

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Вілем-Аляксандр (нідэрл.: Willem-Alexander, WA; поўнае імя — Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд , нідэрл.: Willem-Alexander Claus George Ferdinand, 27 красавіка 1967 года, Утрэхт, Нідэрланды) — кароль Каралеўства Нідэрландаў з 30 красавіка 2013 года, да таго — прынц Аранскі.

30 красавіка 2013 года, пасля адрачэння ад прастола яго маці, каралевы Беатрыкс, прынц Аранскі ўзыйшоў на прастол і мае тытул Яго Каралеўская Вялікасць Вілем-Аляксандр, Кароль Нідэрландаў. Ён стаў першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за апошнія 123 гады. Да свайго ўзыходжання на прастол яго афіцыйны тытул быў — Яго Каралеўская Высокасць Вілем-Аляксандр Клаус Георг Фердынанд, Прынц Аранскі, Прынц Нідэрландскі, Прынц Аранскі-Насау, спадар ван Амсберг нідэрл.: Prins van Oranje, Prins der Nederlanden, Prins van Oranje-Nassau, Jonkheer van Amsberg.

Біяграфія

Першае дзіця Прынцэсы (будучай каралевы) Беатрыкс і Прынца Клауса. Пасля прывядзення яго маці Беатрыкс да каралеўскай прысягі 30 красавіка 1980 года атрымаў тытул Prins van Oranje (Прынц Аранскі).

Яго маці, кіруючая каралева Нідэрландаў Беатрыкс — прапрапраўнучка расійскага імператара Паўла Першага.

Ён і два яго браты — Прынц Ёхан Фрыза (1968) і Прынц Канстанцін (1969) выраслі ў замку Drakensteyn.

Вілем-Аляксандр па адукацыі гісторык, скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (19871993). Як будучы канстытуцыйны манарх ён праходзіў стажыроўку ў розных дзяржаўных установах і ў арміі. Мае вайсковыя званні ў Каралеўскіх Сухапутных войсках, Каралеўскім Ваенна-марскім флоце і Каралеўскіх Ваенна-Паветраных сілах. З’яўляецца ад’ютантам Адмысловай Службы Яе Вялікасці Каралевы. У 1985 годзе, па дасягненні васямнаццаці гадоў, ён атрымаў месца ў Дзяржаўным Савеце. Быўшы яшчэ прынцам Аранскім, Вілем-Аляксандр часта прадстаўляў Каралеўскі Дом на афіцыйных мерапрыемствах у Нідэрландах і за мяжой і наносіў рабочыя візіты ў правінцыі, муніцыпалітэты і грамадскія арганізацыі.

28 студзеня 2013 года каралева Нідэрландаў Беатрыкс выступіла па нацыянальным тэлебачанні з аб’явай аб сваім адрачэнні ад прастола 30 красавіка 2013 года на карысць старэйшага сына, спадчынніка прастола Вілема-Аляксандра, прынца Аранскага[6][7][8].

30 красавіка 2013 года прынц Аранскі ўзышоў на прастол як кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр[9]; ён абраў у якасці троннага падвойнае імя (хоць раней многімі чакалася, што ён будзе тытулавацца Вілем IV). Такім чынам, ён стане першым мужчынам на нідэрландскім прастоле за 123 гады.

Жонка Вілема-Аляксандра Максіма стала каралевай Нідэрландаў, а старэйшая дачка каралеўскай пары, Катарына-Амалія, — спадчынніцай прастола і атрымала тытул прынцэсы Аранскай.

Да ўзыходжання на прастол Вілем-Аляксандр з’яўляўся першым мужчынам-прынцам Аранскім з 1884 года.

Грамадская дзейнасць

Вілем-Аляксандр надае асаблівую ўвагу такой галіне, як гідратэхніка. Ён актыўны ўдзельнік міжнародных кангрэсаў і сімпозіумаў, прысвечаных гэтай тэме. З’яўляецца ганаровым членам Сусветнай Воднай Камісіі XXI стагоддзя (World Commission on Water for the 21 Century) і заступнікам арганізацыі «Уеагульнае Партнёрства па пытаннях воднай гаспадаркі» (Global Water Partnership). Пад яго кіраўніцтвам праводзіўся Другі Водны Сусветны Форум у сакавіку 2000 г. у Гаазе.

Кароль кахае спорт, з 1986 па 1992 ён увесь час удзельнічаў у Нью-Ёркскім марафоне. З 1998 года ён член Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Зноскі

  1. Youth Праверана 22 жніўня 2019.
  2. Willem-Alexander // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119142597 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Королева Нидерландов отречется от престола — Лента.ru
  7. Beatrix treedt af Архівавана 12 мая 2013. — De Telegraaf
  8. Queen Beatrix of the Netherlands to abdicate for son — BBC News
  9. Prince of Orange to become King Willem-Alexander, 28 January 2013 Архівавана 30 мая 2013. — Hot Koninklijk Huis — News

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (37):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
Катэгорыя·Аранска-Насаўскі дом
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Аранская дынастыя
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чула Чом Клаа
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Утрэхце
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Каралі нідэрландскія
Катэгорыя·Аранска-Насаўскі дом
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Махапутра
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Члены каралеўскага дому Нідэрландаў
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Серафімаў