.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вікто́р Леа́ндру Бажы́[3] (парт.: Victor Leandro Bagy; нар. 21 студзеня 1983, Санту-Анастасіу, Сан-Паўлу) — бразільскі футбаліст, брамнік.
Віктор з’яўляецца выхаванцам школ «Сан-Паўлу» і «Паўлісты», у галоўным складзе якой дэбютаваў у 2001 годзе. У 2005 годзе разам са свой камандай заваяваў Кубак Бразіліі — гэта перамога была цікавая тым, што сама «Паўліста» на той момант выступала ў Серыі B і ў гэтым статусе прадставіла Бразілію ў Кубку Лібертадорэс 2006 года. Поспехі брамніка не засталіся незаўважанымі ў грандаў бразільскага футбола і, нарэшце, у канцы 2007 года Віктор перайшоў у «Грэміу».
У складзе «трохкаляровых» Віктор выйграў толькі адзін сур’ёзны трафей, стаўшы чэмпіёнам штата Рыу-Гранды-ду-Сул у 2010 годзе, але сама гульня брамніка атрымала прызнанне як у заўзятараў і спецыялістаў, так і трэнераў зборнай Бразіліі. У 2009 годзе Віктор увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату Бразіліі, атрымаўшы Сярэбраны мяч паводле версіі выдання Placar. У 2008 і 2009 гадах ён прызнаваўся найлепшым брамнікам Бразіліі паводле версіі Globo і КБФ.
21 мая 2009 года ён быў упершыню ўвайшоў у зборную для ўдзелу ў адборачных матчах да чэмпіянату свету. У чэрвені ён увайшоў у нацыянальную зборную для ўдзелу ў Кубку канфедэрацый. Дэбютаваў за зборную 10 жніўня 2010 года ў матчы супраць зборнай ЗША.
З сярэдзіны 2012 года Віктор стаў выступаць за «Атлетыку Мінейру». У наступным годзе дапамог «пеўнічкам» упершыню ў гісторыі дайсці да фіналу Кубка Лібертадорэс. Завяршыў кар’еру ў лютым 2021 года.