wd wp Пошук:

Віктор Вазарэлі

Вікто́р Вазарэлі́ (фр. Victor Vasarely; 9 красавіка 190615 сакавіка 1997), пры нараджэнні Дзьёзё Ва́шархеі (венг. Vásárhelyi Győző) — французскі мастак, графік і скульптар. Сын — мастак Жан-П’ер Івараль.

Жыццё і творчасць

У 1925 годзе скончыў школу. У 1927 годзе паступіў у мастацкую акадэмію Польдзіні-Волькман у Будапешце. У 1928 годзе вучоба ў атэлье «Мюхелі» ў Будапешце. У канцы 1920-х — вучыўся ў Баўхаўсе ў Шандора Бортніка і Л. Мохай-Надзя. У 1930 годзе ажаніўся і пераехаў у Парыж. У 1930—1940 гадах працаваў у розных французскіх рэкламных агенцтвах малявальшчыкам і графікам. У 1944 годзе пачаў працаваць у жанры жывапісу. У 1947 годзе мастацкі перыяд «Бель-Іль», майстар працаваў з круглымі і эліпсоіднымі формамі. У 1948 годзе пераехаў у Горд (дэпартамент Ваклюз), мастацкі перыяд «Горд-Крышталь»; карціны мастака двухзначныя, майстар шмат працаваў над перспектывай і аб’ёмам прасторы. У 1951 годзе — перыяд «Дэнфер». У 1955 годзе напісаў «Жоўты маніфест» (фактычна, праграма «оп-арта»); кінетычны перыяд творчасці, архітэктанічныя працы, стварыў эскізы для дываноў, удзельнічаў у афармленні ў кінаіндустрыі. У 1961 годзе пераехаў з Аркюля ў Анет-сюр-Марн. У 1969 годзе прысуджана званне прафесара ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Будапешце. У будапешцкім палацы Зічы працуе музей Віктора Вазарэлі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626205 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Victor Vasarely
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118626205 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. RKDartists
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Печы (Венгрыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка