wd wp Пошук:

Віктар Уладзіміравіч Чараўко

Віктар Уладзіміравіч Чараўко (нар. 4 студзеня 1985 года ў Полацку) — беларускі гісторык і археолаг, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Археалогія» абараніў у 2019 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV-XVIII стагоддзяў». Навуковы кіраўнік - Вольга Мікалаеўна Ляўко.

З 2008 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэту, у 2020-2021 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны археалогіі Паўночнай Беларусі, матэрыяльнай гісторыі XIV-XVIII стагоддзяў (па дадзеных археалагічных крыніц), даследаванню могільнікаў і пахавальных комплексаў і інш. З 2010 года рэгуляршна праводзіць археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Віцебская вобласці (Бешанковіцкі, Браслаўскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лёзненскі, Полацкі, Шумілінскі і іншыя раёны). Ім упершыню праведзена картаграфаванне могільнікаў і вызначана сувязь іх тэрытарыяльнага размеркавання з пасяленчай структурай Беларускага Падзвіння; распрацавана дэталёвая класіфікацыя пахавальных помнікаў, вылучаны іх катэгорыі і віды. Ён вызначыў асаблівасці пахавальных помнікаў сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV-XVIII стагоддзяў. Правёў класіфікацыю інвентару пахавальных помнікаў рэгіёна з вылучэннем асобных груп, катэгорый і відаў. Ім рэканструяваны пахавальны абрад сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV-XVIII стагоддзяў і прасочана яго развіццё.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні

Выбраныя навуковыя артыкулы

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-ar13601822&strq=l_siz=20

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных