wd wp Пошук:

Віктар Сямёнавіч Оськін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Оськін.

Віктар Сямёнавіч Оськін (1 снежня 1952 — 24 ліпеня 1992) — ваенны лётчык, падпалкоўнік, адзін з першых у Расіі (Залатая Зорка № 10), першы ў гісторыі расійскай Далёкай авіяцыі быў удастоены звання Героя Расійскай Федэрацыі (Указ Прэзідэнта Расіі ад 8 снежня 1992 года № 1567).

Біяграфія

Нарадзіўся ў с. Успена-Раеўка Кастарэнскага раёна Курскай вобласці Расіі. Скончыў Тамбоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў, атрымаўшы дыплом з адзнакай з уручэннем Залатога медалю і ўнясеннем прозвішча на мрамарную дошку залатых медалістаў. Служыў на пасадзе памочніка камандзіра бамбардыроўшчыка ТУ-16 у 184-м гвардзейскім Палтаўска-Берлінскім Чырванасцяжным бамбардыровачным палку 13-й бамбардыровачнай дывізіі, якая базіравалася ва ўкраінскіх Прылуках. Затым — яго камандзірам у 200-м гвардзейскім бамбардыровачным палку у Бабруйску. З 1978 года — на розных пасадах у 290-м асобным далёкім выведвальным палку на аэрадроме Зябраўка пад Гомелем. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына

Званне прысвоена пасмяротна за гераічнасць і мужнасць, праяўленыя пры аварыйнай сітуацыі ў палёце на самалёце-ракетаносцы ТУЮ-22У, калі Оськін коштам свайго жыцця прадухіліў падзенне самалёта на горад Гомель. 24 ліпеня 1992 года выконваў абавязкі інструктара падчас кантрольнага палёту. Вылет ажыццявіў з аэрадрома ў Зябраўцы. У 17 гадзін 02 хвіліны пачаўся пажар левага рухавіка, затым — топліўных бакаў. У гэты час самалёт быў ужо над паўдневым раёнам Гомеля — Навабеліцай. Оськін пачынае адварочваць самалёт ад горада, падчас чаго загарэўся і правы рухавік. Загадаўшы экіпажу катапультавацца, Оськін адвеў самалёт ад горада і нафтасховішча, размешчанага ў раёне магчымага падзення. Сам ён катапультаваўся, калі цалкам упэўніўся, што самалёт упадзе ў бязлюдным месцы. Але самалёт ужо страціў мінімальна неабходную вышыню для раскрыцця парашута, таму Віктар Оськін загінуў. Пахаваны ў Гомельскай вобласці, на могілках «14-ы кіламетр» на алеі загінуўшых лётчыкаў. На яго магіле выбіты надпіс: Чалавек — спыніся! Тут ляжыць Герой, які коштам свайго жыцця выратаваў жыццё сотняў жыхароў горада Гомеля. Ушануй яго памяць маўчання хвілінай.

Оськіну прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля (пасмяротна). Яго імем названая адна з вуліц Гомеля. У музеі баявой і працоўнай славы Навабеліцкага раёна горада, які размешчаны у сярэдняй школе № 41, яму прысвечаны адзін са стэндаў. У школьным музеі Зябраўскай школы таксама створаны стэнд, прысвечаны гераічнаму подзвігу лётчыка, захоўваюцца асабістыя рэчы экіпажа. На месцы, дзе загінуў Оськін, усталяваны памятны знак. Прозвішча Оськіна выбітае на стэле Герояў СССР і Расіі, усталяванай на Чырвонай плошчы горада Курска.

Прысвоенныя званні

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай вобласці
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомеля
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі 1 класа