wd wp Пошук:

Віктар Понта

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Віктар Понта (рум.: Victor Ponta; нар. 20 верасня 1972) — румынскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Кіраўнік урада Румыніі з 2012 па 2015 гады.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 верасня 1972 года ў Бухарэсце.

Скончыў юрыдычны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта ў 1995 годзе. З 1995 па 1998 год працаваў пракурорам у першым адміністрацыйным сектары Бухарэста. З 1998 па 2000 год з’яўляўся пракурорам у Вярхоўным Судзе Румыніі, займаючыся пытаннямі барацьбы з карупцыяй.

Палітычная дзейнасць

У 2004 годзе абраны ў Палату дэпутатаў ад жудзеца Горж, у 2008 годзе быў пераабраны. З 2006 віцэ-старшыня пастаяннага бюро палаты дэпутатаў парламента Румыніі. З 22 снежня 2008 года па 1 кастрычніка 2009 года з’яўляўся міністрам па сувязях з парламентам ва ўрадзе Эміля Бока.

Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі з лютага 2010 года (віцэ-старшыня з 2003). У сакавіку 2011 года Понта абвінаваціў прэзідэнта краіны Траяна Бэсеску ў здрадзе інтарэсаў краіны пасля таго, як у 2004 годзе Бэсеску дапамог пазбугнуць адказнасці амерыканскаму пехацінцу, які стаў віноўнікам гібелі вядомага румынскага рок-музыканта Тэафіла Петэра[4]. Крыху пазней ён абвясціў Бэсеску і венгерскага прэм’ер-міністра Віктара Орбана ворагамі Румыніі пасля заяў наконт Трансільваніі і правоў венграў у Румыніі[5].

27 красавіка 2012 года быў высунуты на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі прэзідэнтам Траянам Бэсеску[6]. 7 мая 2012 года быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра Румыніі[7].

21 снежня 2012 года падчас парламенцкіх выбараў, які прайшлі ў краіне, перазацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.

31 ліпеня 2014 гады афіцыйна высунуты кандыдатам у прэзідэнты Румыніі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі на наступных выбарах[8]. У другім туры, які рушыў 16 лістапада, саступіў свайму суперніку Клаусу Ёханісу.

Навуковая дзейнасць

У 2000 годзе атрымаў ступень магістра ў вобласці міжнароднага крымінальнага права ў Катанійскім універсітэце, у 2002 годзе — Нацыянальным універсітэце абароны, у 2003 годзе — ступень доктара крымінальнага права ў Бухарэсцкім універсітэце. З’яўляецца аўтарам некалькіх кніг у сваёй вобласці, у тым ліку пра Міжнародны крымінальны суд.

У маі 2012 года часопіс Nature апублікаваў артыкул, у якім абвінаваціў Понту ў плагіяце — выкарыстанні ў доктарскай дысертацыі прац іншых навукоўцаў без неабходных спасылак на іх. Вышэйшая атэстацыйная камісія Румыніі і Камісія па этыцы Бухарэсцкага ўніверсітэта пацвердзілі наяўнасць плагіяту, аднак сам Понта гэта адмаўляе. Некалькі сотняў даследчыкаў і грамадскіх дзеячаў у звароце да міністра адукацыі Кацярыны Андранеску запатрабавалі пазбавіць прэм’ер-міністра навуковай ступені[9][10].

Сям’я

Віктар Понта жанаты другім шлюбам на Дачыяне Сырбу, румынскім еўрапарламентарыі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Мае сына ад першага шлюбу.

Факты

Зноскі

  1. Victor Ponta // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Victor Ponta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Davos 2014 Participant List
  4. Лідар румынскай апазіцыі абвінаваціў прэзідэнта ў здрадзе інтарэсаў краіны | Рэпарцёр Запарожжа
  5. Румынская оппозиция: Орбан и Бэсеску работают против Румынии в одной связке — Новости России — ИА REGNUM
  6. Президент Румынии выдвинул на пост премьер-министра страны лидера оппозиции // — Газета.Ru, 27 апреля 2012
  7. Парламент Румыніі выказаў давер новаму ўраду краіны // 7 мая 2012
  8. Прэм’ер Румыніі Віктар Понта афіцыйна высунуць кандыдатам на пасаду прэзідэнта Архівавана 2 лістапада 2014.
  9. Премьера Румынии требуют лишить ученой степени из-за плагиата(руск.) . Укринформ (27 ноября 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 28 лістапада 2012.
  10. Академики признали румынского премьер-министра виновным в плагиате(руск.)  (недаступная спасылка). Lenta.ru (30 июня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 28 лістапада 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бухарэсце
Катэгорыя·Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Румыніі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Міністры Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Юрысты Румыніі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты дэпутатаў Румыніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу