wd wp Пошук:

Віктар Мікалаевіч Забіла

Віктар Мікалаевіч Забіла (укр.: Віктор Миколайович Забіла; 1808, в. Забелаўшчына, Барзнянскі раён, Чарнігаўская вобласць — лістапад 1869, Барзна) — украінскі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і небагатага памешчыка, нашчадка старадаўняга казацка-старшынскага роду. У 1822—1825 гадах навучаўся ў Нежынскай гімназіі вышэйшых навук.

Затым з 1825 па 1834 год служыў у рускай імператарскай арміі. Выйшаў у адстаўку ў чыне паручніка, потым жыў на сваім хутары недалёка ад Барзна. Сябраваў з Т. Шаўчэнкам, неаднаразова сустракаўся з ім падчас прыездаў паэта на Украіну. Узімку 1847 года Т. Шаўчэнка некаторы час жыў у яго на хутары, напісаў партрэт В. Забілы.

В. Забіла ўдзельнічаў у пахаванні Т. Шаўчэнкі, а затым у добраўпарадкаванні яго магілы. Памёр паэт у лістападзе 1869 года ў горадзе Барзна.

Зноскі

  1. 1 2 Viktor Zabila // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Viktor Zabila // The LiederNet Archive — 1995.
  3. 1 2 Viktor Zabila // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Чарнігаўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барзнянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1808 годзе