wd wp Пошук:

Віктар Макаравіч Ільін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ільін. Ві́ктар Мака́равіч Ільі́н (нар. 31 сакавіка 1930, в. Сялец, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі БДУІР, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.

Біяграфія

У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1963—1966 гадах працаваў намеснікам дэкана, з сакавіка 1971 года — дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. З лістапада 1971 года пераведзены на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). З лютага 1973 года па чэрвень 2000 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З’яўляўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Аўтар 40 навуковых прац і трох вынаходак.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па тэорыі нелінейных электрычных ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагнітных матэрыялаў. Аўтар навучальных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Дэканы энергетычнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Рэктары БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вынаходнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў