wd wp Пошук:

Віктар Васільевіч Герасімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасімаў. Віктар Васільевіч Герасімаў (нар. 16 студзеня 1950, в. Вэрбы Ныжнёсірагозскага раёна Херсонскай вобласці Украінскай ССР) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Адэскі політэхнічны інстытут (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам чыгуналіцейнага цэха. Працаваў майстрам, інжынерам-канструктарам, механікам, старшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тэхбюро, намеснікам начальніка цэха Бабруйскага машынабудаўнічага завода імя У. І. Леніна. Быў загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Першамайскага райкама КПБ горада Бабруйска, загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Бабруйскага гаркама КПБ, сакратаром парткама вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына». Займаў пасады намесніка дырэктара Бабруйскага машынабудаўнічага завода імя У. І. Леніна, намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскі машынабудаўнічы завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. ГЕРАСИМОВ ВИКТОР ВАСИЛЬЕВИЧ Архівавана 26 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ныжнёсірагозскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)