wd wp Пошук:

Віктар Антонавіч Войцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Войцік. Віктар Антонавіч Войцік (3 верасня 1947, Гродна —) — беларускі кампазітар [1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміi Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995).

Біяграфія

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1972, клас А. Багатырова). У 1975-76 выкладчык Мінскай спецыяльнай музычнай школы-адзінаццацігодкі, адказны сакратар, з 1976 намеснік старшыні Саюза кампазітараў БССР[1].

Творчасць

Асноўныя творчыя дасягненні ў кантатна-аратарыяльным, сімфанічным, камерна-інструментальным жанрах. Сярод твораў: араторыі «Памяць Хатыні» (1973) і «Дзень Радзімы» (1977), кантаты «Як камар хадзіў сватацца» (1972) і «Казацкія песні» (1974), 2 сімфоніі (1972, «Каложа»; 1974), сюіта «Забавы» для сімфанічнага аркестра (1974), 2 сюіты і канцэрт (1974) для камернага аркестра; саната і «Арыета» для віяланчэлі і фартэпіяна; саната для 2 цымбалаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Войтик Виктор Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 120. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта