wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Семянкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семянкоў. Віктар Іванавіч Семянкоў (26 снежня 1925, в. Гімбатаўка Мсціслаўскага раёна, Магілёўскай вобласці — 22 чэрвеня 2015[2]) — беларускі правазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар юрыдычных навук (1977), прафесар (1979). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1954). Працаваў народным суддзёй Зэльвенскага раёна (1954—1958). З 1961 года малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1972 года загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1975—1983 гадах сакратар парткама КПБ АН БССР, адначасова загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР.

З 1983 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце і загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1996—1997 гадах начальнік Галоўнага ўпраўлення па працы з органамі заканадаўчай і судовай улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года загадчык аддзела Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (са снежня 1999 года Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). З сакавіка 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Працы па гісторыі працоўнага права і заканадаўства аб ахове працы, наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы. Шэраг работ прысвечаны пытанням дзяржаўнага будаўніцтва, гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яго працы садзейнічалі павышэнню эфектыўнасці прававых нормаў у галіне рэгулявання працоўных і калектыўна-працоўных адносін. Узначальваў аўтарскі калектыў па падрыхтоўцы і выданню чатырох Каментароў да Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (2000, 2003, 2005, 2008 гг.), з’яўляўся рэдактарам і сааўтарам пяці падручнікаў «Працоўнае права», удзельнічаў у падрыхтоўцы і публікацыі сямі даведнікаў па працоўным заканадаўстве для насельніцтва. Браў удзел у распрацоўцы канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г.), іншых нарматыўна-прававых актаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, 5 падручнікаў[3].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979), Айчыннай вайны II ступені (1985), «Знак Пашаны» (1971), медалём «За адвагу» (1945), іншымі медалямі. Дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі многіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, вышэйшай юрыдычнай прэміяй «Феміда» (2009). Дыпламант штогадовага конкурсу на прыз імя У. Д. Спасовіча (2011). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Асноўныя працы

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/ru/documents/132072
  2. Семянкоў Віктар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. Віктар Іванавіч Семянкоў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 22 чэрвеня
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак