У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скардзіс. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скарджус. Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс, або Вінцас Скарджус (літ.: Vincas Skardžius, вядомы псеўданім: Viskaras, V; 28 красавіка 1897, в. Сафійск, Чавускі павет, Магілёўская губерня — 1967) — беларускі гісторык, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся ў 28 красавіка 1897 года ў в. Сафійск Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці) ў літоўскай сям’і.
Працаваў у літоўскім сектары АН БССР, Інстытуце нацыянальных меншасцей, Інстытуце гісторыі БелАН. Вывучаў гісторыю пасяленняў літоўцаў у Беларусі.
Арыштаваны 10 снежня 1937 года. Асобай нарадай 19 жніўня 1938 года прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Казахскую ССР. Вызвалены ў 1943 годзе.
Пасля вызвалення жыў у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР. Рэабілітаваны 11 лістапада 1957 года.
Памёр у 1967 годзе.