wd wp Пошук:

Вігілій Трэнцкі

Вігілій Трэнцкі і спадарожнікі

Вігілій Трэнцкі (каля 355 — верагодна чэрвень 405) — епіскап трэнцкі, адзін з першых вядомых гарадскіх епіскапаў, прылічаны да святых. Прыход Вігілія залежаў ад Аквілеі. Вігілій сябраваў і супрацоўнічаў з Амвросіем, епіскапам Мілана, імя якога ўнесена ў спіс Айцоў Царквы.

Дзякуючы Вігілію, пачалася евангелізацыя ўсіх далінаў вобласці Трэнціна; ён лічыцца святым заступнікам Трэнта. На месцы яго магілы пастаўлены кафедральны сабор.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100675859, Record #108989323X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Schäfer J. Vigilius von Trient // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Памерлі ў 405 годзе
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 355 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Італіі