wd wp Пошук:

Вібарг

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вібарг. Не блытаць з Выбаргам — горадам на паўночным захадзе Расіі.

Ві́барг (дацк.: Viborg) — горад у Даніі на паўвостраве Ютландыя, адміністрацыйны цэнтр амта Вібарг. Да 1340 г. тут выбіралі каралёў Даніі. Да 1650 г. найбуйнейшы горад Ютландыі. Цэнтр лютэранска-евангелічнага біскупства.

Геаграфія

Адміністрацыйны цэнтр вобласці Цэнтральная Ютландыя, размешчаны на поўначы вобласці. Плошча ўласна горада складае (без тэрыторыі камуны) — 1474,05 км². Колькасць гарадскога насельніцтва — 37 309 чалавек (2014).

Этымалогія

Назва горада паходзіць ад старажытнадацкага wi, якое азначае «свяцілішча»[4].

Гісторыя

Першыя паселішчы на тэрыторыі Вібарга ўзніклі ў 8 ст. (з’яўляўся меркавана язычніцкім культавым цэнтрам). Як горад пачаў развівацца з сярэдзіны 11 ст. Першапачаткова называўся Віб’ерг (Wibjerg). У 1065 годзе ў Вібаргу заснавана біскупства. Каля 1150 горад быў абнесены валам. У сярэдзіне 13 ст. заснаваны аўгусцінскі, у 1235 — францысканскі і каля 1240 — дамініканскі манастыры. Да 1340 года ў Вібаргу праводзіліся выбары дацкіх каралёў; да пачатку 17 ст. найбуйнейшы горад напаўвостраве Ютландыя, важны гандлёвы і фінансавы цэнтр[5].

Славутасці

У цэнтры Вібаргв з брукаванымі вуліцамі — манументальны раманскі двухвежавы сабор (пабудаваны з гранітных валуноў у 1130-70-я гг.; перабудаваны ў 1876, роспісы Ё. Ф. Скоўгара); дамініканская царква Чорных манахаў (каля 1230). За межамі цэнтра — царква манастыра Асмілд (заснавана ў 1169; перабудавана ў 18 у.), цэрквы Вестэрванг (1970, арх. П. Э. Енсен, Х. Клок) і круглая ў плане Сондэрмарк (1982)[5].

Культура

Дзейнічаюць Гістарычны музей (1985), Музей Скоўгар (творы мастакоў сям’і Скоўгар і інш.), Музей пісьменніка С. С. Бліхера[5].

Начная панарама паўднёвай часткі ВібаргаНачная панарама паўднёвай часткі Вібарга

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. http://www.statbank.dk/BY1
  2. https://web.archive.org/web/20150223113614/https://kommune.viborg.dk/~/media/Kommune/OM%20KOMMUNEN/Fakta%20og%20tal/Noegletal%20og%20statistik/Befolkningsprognose/Filer/Befolkningsprognose_Viborg_Kommune_2014_2029.pdf
  3. 1 2 3 4 5 6 7 https://www.citypopulation.de/en/denmark/cities/
  4. Е. Н. Руденко. Введение в германскую филологию
  5. 1 2 3 Виборг // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вібарг
Катэгорыя·Гарады Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных