У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудэнка. Алена Мікалаеўна Рудэнка (нар. 6 кастрычніка 1961, г. Чыгырын, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2005).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1985), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, 1988), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (дактарантура, 1999).
Працавала ў Інстытуце мовазнаўства АН БССР (1988—1989), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (з 1989, кафедра мовазнаўства, старшы выкладчык), Беларускім дзяржаўным універсітэце (філалагічны факультэт, кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, з 2005 — прафесар; факультэт міжнародных адносін, кафедра мовазнаўства і краіназнаўства Усходу, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: семантыка мовы; гісторыя мовы; кагнітыўная лінгвістыка; этналінгвістыка.