wd wp Пошук:

Вячаслаў Міхайлавіч Целеш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Целеш. Вячаслаў Міхайлавіч Целеш, Вячка Целеш (25 верасня 1938, г.п. Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі мастак, краязнавец, філакартыст.

Біяграфія

Скончыў Латвійскую АМ (1975). Жыве ў Рызе. Дырэктар беларускай школы ў Рызе. Старшыня суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», намеснік старшыні таварыства беларускай культуры «Світанак».

Творчасць

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі, а таксама ў экслібрысе. Творы вылучаюцца пластычнай выверанасцю і рэльнасцю прасторавых суадносін усіх элементаў кампазіцыі. Значная роля належыць малюнку, які акрэслівае кампазіцыю, вызначае рытміку колеравых спалучэнняў. Сярод жывапісных работ: «Рыга. Парк „Аркадзія“» (1975), «Нацюрморт з ручніком» (1977), «Начное дзяжурства» (1978), «Прысвячэнне зубру» (1980), «Першаму беларускаму драматургу прысвячаецца (В. Дунін-Марцінкевіч)» (1983), «Мой мацярык Віцебшчына (паэт С.Панізнік)» (1986), «У лекарскіх навуках доктар Ф.Скарына» (1990), «Заміж персідскага ўзору… (М.Багдановіч у Вільні)» (1991), “Дзвіна-Даўгава — маці наша (Я. Купала і Я. Райніс (1992), «Скарына ў Рызе» (1993), партрэты бацькі (1973), сястры Веры (1979), П. Сокала (Масальскага; 1980), жонкі (1992). Выканаў графічныя цыклы «У цені часу трыумфаў» (1982-92), «Касмічныя шляхі» (1983-87), партрэты Т. Залькалнса (1981), А. Мальдзіса (1982), «Прысвячэнне бацьку латышскага тэатра А. Алунану» (1984), «Аўтапартрэт» (1985), ліст «Горад» (1992) і інш.

Яго карціны маюцца ў музеях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітая, Латвіі, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

Працуе дацэнтам кафедры культуры і мастацтва Інстытута менеджмента інфармацыйных сістэм. Аўтар тэкстаў і складальнік кніг «Мінск на старых паштоўках» (1984), «Рыга на старых паштоўках» (1991), «Гарады Беларусі на Старых паштоўках» (2-е выд., 2001).

Узнагароды

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 17 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі Латвіі
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў