wd wp Пошук:

Вячаслаў Віктаравіч Калацэй

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калацэй. Вячаслаў Віктаравіч Калацэй (нар. 1971, г. Каменец Брэсцкай вобласці) — беларускі культуролаг. Кандыдат культуралогіі, дацэнт.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Атрымаўшы ступень бакалаўра мастацтваў скончыў кафедру народна-песеннай творчасці ўніверсітэта, аспірантуру БДУКМ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў загадчыкам аддзела фальклору і народных рамёстваў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выкладаў у БДУКМ, па запрашэнні тагачаснага рэктара Ядвігі Грыгаровіч быў першым дэканам факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўніверсітэта. Загадчык кафедры этналогіі і фальклору на гэтым факультэце, дацэнт. Выкладаў дысцыпліны «Этнаграфія, міфалогія і фальклор беларусаў», «Гісторыя фалькларыстыкі», «Клас фальклорнага выканальніцкага майстэрства».

У верасні 2021 года Вячаслаў Калацэй быў звольнены з універсітэта, а кафедра этналогіі і фальклору ліквідавана[1].

Навуковая дзейнасць

Даследуе традыцыйную культуру Еўропы, структуру мыслення і паводзін яе носьбітаў, тэорыю і практыку аховы гісторыка-культурнай спадчыны чалавецтва, займаецца аўдыявізуальнай антрапалогіяй.

Аўтар навуковай манаграфіі «Параўнальная міфалогія» (2009); удзельнік калектыўных манаграфій «Культурная спадчына: сацыялагічна-культуралагічныя даследаванні» (2001), «Штудыі Рэспубліканскай сезоннай фальклорнай школы» (2007), «У тэзаўрусе Беларусі» (2011); аўтар больш за 200 іншых публікацый па пытаннях традыцыйнай культуры. Аўтар сцэнарыя антрапалагічных фільмаў «Адраджэнне абрада Ваджэнне і пахаванне Стралы ў вёсках Стаўбун і Неглюбка» (2011); «Сонца — на лета, зіма — на мароз!» (2010).

Арганізатар першых Рэспубліканскіх змен этнакультурнага выхавання ў летніку «Зубраня» (2000); першых дударскіх этна-дыскатэк Беларусі (2001—2005); лідар-заснавальнік гурта дударскай музыкі і этнаспеваў «Ветах» (1997) — дыпламанта фестываляў Еўрапейскага вяшчальнага саюза («радыйнага» аналага «Еўрабачання») «EBU contemporary folk» у Харватыі, Гермніі і Швецыі (2010—2014). Пад яго кіраўніцтвам «Ветах» прадстаўляў фальклор Беларусі ў Палацы Нацый (Жэнева), штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (2017).

Узнагароды

Адзначаны Ганаровай граматай БДУКМ (2005), Ганаровай граматай Міністэрства культуры (2017).

Зноскі

  1. В университете культуры и искусств ликвидировали кафедру этнологии и фольклора. Заведующего уволили.(руск.)  (3 верасня 2021). Праверана 3 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Кандыдаты культуралогіі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Культуролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каменцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў