wd wp Пошук:

Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыгаровіч. Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч (24 жніўня 1946, в. Даманова, Бабруйскі раён Магілёўскай вобл. — 31 ліпеня 2011) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі, дзяржаўны дзеяч. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (1995). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1999). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Ганаровы прафесар Сілезскага ўніверсітэта (1994).

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1969) і Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт (1994). 3 1969 у НДІ педагогікі (у 1977—52 загадчык лабараторыі, загадчык аддзела). 3 1982 у Беларускім універсітэце культуры (у 1988—92 загадчык кафедры педагогікі сацыяльна-культурнай дзейнасці, прарэктар, з 1992 рэктар). Намеснік старшыні Камісіі па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). Член Каардынацыйнага камітэта жанчын-парламентарыяў Міжнароднага парламенцкага саюза (з 2001).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па тэорыі і методыцы эстэтычнага выхавання моладзі, сацыяльнай педагогіцы, культуралогіі, псіхолага-педагагічных асновах прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў да сацыякультурнай дзейнасці, праблемах культуралагічнай універсітэцкай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Ганаровыя прафесары Сілезскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў