wd wp Пошук:

Вярблюдка

Вярблюдка[3] (Corispermum) — род раслін сямейства Лебядовыя (Chenopodiaceae), налічвае больш за 60 відаў. Распаўсюджаныя ў Паўночнай Амерыцы і Еўразіі, аднак дакладны арэал не апісаны.

Біялагічнае апісанне

Аднагадовыя невысокія травы з разгалінаваным сцяблом вышынёй 10—60 см і прамым тонкім лісцем з 1—3 падоўжнымі жылкамі. Кветкі дробныя, сабраныя ў вузкакаласападобнае суквецце. У некаторых відаў Corispermum ёсць толькі адна тычынка. Плод эліптычны, пляскаты з бакоў. Насенне мае кольцападобны сагнуты зародак і развіты эндасперм.

Кармавыя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013) род уключае 69 відаў[4]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Corispermum(англ.) . The Plant List. Version 1.1. (5 лютага 2013). Праверана 23 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лебядовыя