wd wp Пошук:

Вялікі Маскварэцкі мост

Вялікі Маскварэ́цкі мост (руск.: Большой Москворецкий мост) — адзін з мастоў праз Маскву-раку. Размешчаны побач са Спаскімі варотамі Крамля, злучае Васільеўскі Спуск, вуліцу Варварку з вуліцай Вялікай Ардынкай. Працяг моста — Малы Маскварэцкі мост праз Водаадводны канал. Даўжыня з падыходамі — 554 м, шырыня — 40 м. Трохпралётны, маналітна-жалезабетонны.

История

Наплаўны мост цераз Маскву-раку пры Іване III
Маскварэцкі мост (стары), 1902.

Пабудаваны на месцы адной з найстарэйшых перапраў у горадзе. З 1498 года існаваў наплаўны мост на шляху ад Цвярской да Серпухаўскай дарогі. У 1789 годзе пабудаваны драўляны палевы мост. У 1829 годзе збудаваны каменныя быкі трох драўляных пралётаў па 28 м. У 1870 годзе мост згарэў, у 1872 годзе пастаўлены металічныя пралёты. Назва дадзена па Маскварэцкай вуліцы.

Сучасны мост пабудаваны ў 1938 годзе (інжынер У. С. Кірылаў, архітэктары А. В. Шчусеў і П. М. Сардар’ян[1]).

На гэтым мосце 28 мая 1987 года на лёгкім аднаматорным самалёце прызямліўся заходнегерманскі спартсмен-пілот Маціяс Руст.

27 лютага 2015 года на гэтым мосце быў застрэлены палітык Барыс Нямцоў[2].

Зноскі


  1. Калега А. В. Шчусева — Патвакан Маркаравіч Сардар’ян, гл.: Правда: газета. — № 273. — 3 октября 1937; а таксама ў кн.: История Москвы. Т. 6 // Ин-т истории (АН СССР). — М.: Изд-во АН СССР, 1959. — С. 110.
  2. Людзі працягваюць несці кветкі і свечкі да месца забойства Нямцова ў Маскве // ТАСС, 28 лютага 2015

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Масты цераз Маскву
Катэгорыя·Масты Масквы
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксея Шчусева