wd wp Пошук:

Вялікі Енісей

Вялікі Енісей (тув.: Бии-Хе́м) — рака ў Рэспубліцы Тува, правы выток Енісея. Назва ракі Бій-Хем у перакладзе з тувінскай азначае «вялікая рака».

Даўжыня — 605 км, плошча басейна — 56800 км². Суднаходная на 285 км ад вусця. Бярэ пачатак з возера Кара-Балык. Мае шмат прытокаў, з якіх найбольш буйныя правыя Таара-Хем, Хамсара, Сыстыг-Хем. Басейн Вялікага Енісея — горная вобласць, межы якой на поўначы і ўсходзе з’яўляюцца адміністрацыйнымі межамі Тувы з Бураціяй, Іркуцкай вобласцю і Краснаярскім краем. У ніжнім цячэнні працякае па Тувінскай катлавіне. Ля горада Кызыла зліваецца з Каа-Хемам, утвараючы Улуг-Хем, які з’яўляецца фактычна пачаткам Верхняга Енісея.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Прытокі Енісея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Тывы
Катэгорыя·Водны турызм ва Усходняй Сібіры
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта