Вялікі Анюй — рака ў Расіі на тэрыторыі Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Даўжыня ракі 693[1] км. Плошча вадазбору прыкладна 57,3 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на Анадырскім пласкагор’і. Зліваючыся з Малым Анюем утварае раку Анюй (правы прыток ракі Калыма). Замярзае ў пачатку кастрычніка, выкрываецца ў пачатку чэрвеня. У вярхоўях шырыня рэчышча 80—100 м, глыбіня да 1,5 м, хуткасць плыні да 4 м/с. Ля вусцяў шырыня рэчышча 500—700 м, глыбіня да 4 м, хуткасць плыні каля 1 м/с.