wd wp Пошук:

Высокія раўніны

Тыповы пейзаж Высокіх раўнін, усход штата Нью-Мексіка.

Высокія раўніны (англ.: High Plains) — плато ў цэнтральнай частцы ЗША. Размешчана ў сярэдняй частцы Вялікіх раўнін, паміж рэкамі Уайт-Рывер (прыток Місуры) і Канейдыян (прыток Арканзаса).

Паверхня Высокіх раўнін плоская, вышыні зніжаюцца з захаду на ўсход ад 1700 да 500 м. Ад суседніх участкаў Вялікіх раўнін плато аддзяляецца ўступамі. Высокія раўніны ўтвораны вапнякамі і пясчанікамі палеазойскага ўзросту, якія перакрываюцца лёсападобнымі суглінкамі (радзей пяскамі).

Паверхня плато прарэзаная далінамі рэк (Плат, Арканзас і інш), паблізу якіх яна глыбока раздзеленая густой рачной сеткай. На тэрыторыі плато пераважае рознатраўна-кавыльны стэп на каштанавых глебах. Раён выкарыстоўваецца для пашавай жывёлагадоўлі, у далінах рэк займаюцца ірыгацыйным земляробствам.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вялікія Раўніны
Катэгорыя·Плато ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96