wd wp Пошук:

Вялікія Сурвілішкі

Вялікія Сурвілішкі, Сурвілішскае, Вялікае Сурвілішскаевозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Камайка, за 20 км на захад ад горада Паставы каля вёсак Мягуны і Сурвілішкі.

Плошча паверхні 1,03 км². Даўжыня 2,36 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Найбольшая глыбіня 9,1 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб′ём вады 3,25 млн. м³. Плошча вадазбору 132 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя. Берагі нізкія, на паўночным захадзе сплавінныя. Дно роўнае. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Глыбей дно возера выслана гліністым ілам, у паўднёва-заходняй частцы — крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае. Зарастае каля 30 % плошчы возера, шырыня паласы надводнай расліннасці 10—80 м. Злучана пратокай з возерам Малыя Сурвілішкі, упадае рака Янавіца і ручаі, працякае рака Камайка.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Пастаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96