wd wp Пошук:

Вялікараёўскі сельсавет

Вялікараёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вялікая Раёўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ланцуцкага нацыянальнага польскага сельсавета. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цімкавіцкага сельсавета[1].

Станам на 1 студзеня 2008 года ў сельсавеце налічвалася 570 гаспадарак, 1142 жыхары, па стане на 1 студзеня 2009 года — 532 гаспадаркі, 1091 жыхар. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 1029 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,8 % — цыганы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капыльскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе