wd wp Пошук:

Вяліканямкоўскі сельсавет

Вяліканямко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Вялікія Нямкі.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Маланямкоўскага і Пералёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1931 годзе з часткі сельсавета ўтвораны Маланямкоўскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казацка-Балсунскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 14 лістапада 1957 года — Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 23 лістапада 2021 года скасаваны пасёлак Новаміхайлаўка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 819 чалавек[3], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 23 ноября 2021 г. № 213 Об упразднении поселка Новомихайловка Ветковского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вяліканямкоўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна