wd wp Пошук:

Вэлыкы Бэрэзны

Вэлыкы Бэрэзны[1] (укр.: Великий Березний) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ля мяжы з Славакіяй на рацэ Уж, цэнтр Вэлыкабэрэзнянскага раёна. Размешчаны на тэрыторыі Лемкаўшчыны.

Гісторыя

Першая згадка пра паселішчадатуецца 1409 г., калі стараста Бонча прыцягнуў да адказнасці вінаватага за нейкае злачынства і над ім адбыўся суд. У дзяржаўным падатковым спісе за 1427 г. гаворыцца пра тое, што Вэлыкы Бэрэзны адносіцца да валадарстваў Ужгарадскай дамініі графаў Другетаў (Другецці). У 1691 г. цяперашні раён (цэнтр і навакольныя вёскі) на правах акругі ўваходзіў у 4-й дыстрыкт Ужгарадскай дамініі графа Бэрчэні, спадчынніка Другетаў.

Па стане на 1427 г. тут налічвалася 33 сялянскія двары, гэта значыць прыкладна 150 душ. За перапісам 1791 г. у сяле было 80 прыгонных сем’яў з надзелам і 70 беззямельных. Жыхары вёскі прымалі актыўны ўдзел у вызваленчай вайне 1703-1711 гг. Атрады паўстанцаў пад кіраўніцтвам Івана Бецы, якія спусціліся з гор, у верасні 1703 г. аблажылі Ужгарадскую крэпасць.

Паводле перапісу 1751 г., у вёсцы было 40 двароў і больш за 200 жыхароў. 12 красавіка 1770 г. паселішча атрымала статус мястэчка і звязаныя з гэтым правы праводзіць вялікія кірмашы, куды сцякаўся народ з абодвух бакоў Карпат. Па стане на 1825 г. тут было 126 дамоў і 1309 жыхароў.

Згодна з геаграфічным слоўнікам Венгрыі, па стане на 1839 г. тут налічвалася 1216 душ, з іх 750 грэка-каталікоў - украінцаў, 300 рыма-каталікоў, пераважна венграў і немцаў-аўстрыйцаў, 160 габрэяў.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Закарпацкай вобласці