wd wp Пошук:

Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва

Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва (фр.: Conservatoire national supérieur d’art dramatique) скарочана (CNSAD) — нацыянальная школа, субсідаваная французскім міністэрствам культуры. Размешчана ў Парыжы, у наш час ёй кіруе Даніэль Месгіш (фр.: Daniel Mesguich) — акцёр і прафесар франка-алжырскага тэатра. Тэрмін заняткаў — тры гады. Кожны курс налічвае прыблізна 30 вучняў (звычайна 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчын) і некалькі замежных стажораў, запрашаных кожны год.

Гісторыя

Стары (да 1911 года) будынак кансерваторыі — цяпер Тэатр кансерваторыі ў складзе Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва

Кансерваторыя была заснавана як частка «Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца» у 1795 годзе. Структура кансерваторыі не змянялася аж да 1946 года, калі яе тэатральная частка вылучылася ў самастойную «Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва». Менавіта пастановай ад 3 сакавіка 1806 года пачынаецца станаўленне сапраўднай адукацыі драматычнага мастацтва.

У 1946 годзе кансерваторыя падзелена на дзве часткі, музыку з аднаго боку і драматычнае мастацтва з іншага боку. Кансерваторыя «Драматычнае мастацтва» застаецца на ранейшым месцы а кансерваторыя «музыкі» пераязджае на вуліцу Мадрыда (фр.: Rue de Madrid). Кансерваторыя насіла назву Нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва, а з 1968 года ёй была прысвоена цяперашняя назва — Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва. Выпускнікамі ВНКДМ каля пяцідзесяці гадоў з’яўляюцца многія знакамітыя акцёры, якія зрабілі рэпутацыю тэатру і французскаму кіно.

Яе добрая рэпутацыя тлумачыцца менавіта строгім адборам пры паступленні; сапраўды, статыстыка ўступнага конкурса паказвае ў сярэднім поспех толькі 2 ці 3 % дапушчаных кожны год у адносінах да колькасці паступаючых. Прыблізна 1000 кандыдатаў кожны год прэтэндуюць на 30 месцаў, што робіць з гэту ўстанову адну з найбольш выбарчых школ для выхавання акцёраў.

Тэатр Кансерваторыі

Тэатр Кансерваторыі быў пабудаваны ў 1811 годзе архітэктарам Делануа (фр.: Delannoy). Гэта былая «зала канцэртаў Кансерваторыі», датуецца 1752 годам і пасля выкарыстоўваецца вучнямі каралеўскай Школы спеву і дэкламацыі (фр.: l’École royale de chant et de déclamation)

Навучальная структура кансерваторыі

Месца размяшчэння

ВНКДМ размешчана на вуліцы Кансерваторыі (фр.: Rue du Conservatoire) у 9-ай акрузе, у Парыжы побач са станцыямі метро: (фр.: Grands Boulevards) і (фр.: Bonne Nouvelle).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1795 годзе
Катэгорыя·Тэатры Парыжа
Катэгорыя·Тэатры Францыі
Катэгорыя·Кансерваторыі Францыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·IX акруга Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1795 год у Еўропе
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Францыі
Катэгорыя·Кансерваторыі паводле алфавіта