wd wp Пошук:

Вотум недаверу

Вотум недаверу — заканадаўчы працэс, які зазвычай ініцыюецца парламенцкай апазіцыяй з мэтай перамагчы ці паслабіць урад, або, у рэдкіх выпадках, былымі прыхільнікамі, якія страцілі давер да ўрада. Вотум прымаецца ці адхіляецца асобным парламенцкім галасаваннем («галасаванне недаверу»).

Агляд

Пасля таго, як вотум недаверу быў падтрыманы або адхілены парламентам, урад мусіць адказаць адным з дзвюх спосабаў:

Гэтая працэдура або адбываецца паводле канстытуцыйных традыцый, як напрыклад у Вялікабрытаніі, Канадзе і Аўстраліі, ці падрабязна рэгламентуецца дзеючай канстытуцыяй, як у Германіі або Іспаніі.

Калі ўрад згубіў давер адказнай палаты (напрыклад, ніжняй палаты, якая выбіраецца беспасярэдна агульным галасаваннем; у некаторых краінах абедзве палаты парламента адказныя), кіраўнік дзяржавы можа скарыстацца канстытуцыйным правам і адмовіць у роспуску парламенту, тады гэта выклікае неадкладную адстаўку.

Варыяцыі

Некаторыя краіны маюць варыяцыі працэдуры галасавання па даверы.

Напрыклад, у Германіі, Іспаніі і Ізраілі пры галасаванні па недаверы да ўрада неабходна, каб апазіцыя прапанавала кандыдата, якога яны хочуць вылучыць на пасаду кіраўніка краіны. Такім чынам, вотум недаверу тут спалучаецца з вотумам даверу да новага кандыдата (такая варыцыя атрымала назву канструктыўны вотум даверу). Ідэя заключаецца ў тым, каб пазбегнуць крызісу ўлады, падобнага таму, які адбыўся напрыканцы існавання нямецкай Веймарскай рэспублікі, абраннем новага кіраўніка ўрада, які атрымаў дастатковае прызнанне.

У адрозненне ад брытанскай сістэмы, нямецкі канцлер не абавязаны падаваць у адстаўку ў выпадку выказання яго ўраду вотуму недаверу, але толькі ў тым выпадку, калі галасаванне па даверы было ініцыявана самім канцлерам. Замест гэтага канцлер мае права звярнуцца да федэральнага прэзідэнта з заклікам правесці парламенцкія выбары. Прэзідэнт можа падтрымаць заклік або адмовіцца ад перавыбараў парламента.

Часам галасаванне па даверы ўраду прапануецца, проста каб аказаць ціск на ўрад, хоць такое галасаванне наўрад ці будзе падтрыманае большасцю. Таму ў шматлікіх парламенцкіх дэмакратыях усталяваныя строгія часавыя абмежаванні па прапанове вотуму недаверу, напрыклад раз у тры, чатыры або шэсць месяцаў. Таму выбар найлепшага часу для абвяшчэння вотуму недаверу з’яўляецца формай палітычнага працэсу.

Прэзідэнцкая сістэма кіравання

Пры прэзідэнцкай сістэме кіравання заканадаўчая галіна ўлады зрэдку можа выказваць вотум недаверу, як гэта было ў 1950-х гадах з дзяржсакратаром ЗША Дынам Ачысанам, ці ўжо ў 21 стагоддзі з Генеральным пракурорам ЗША Альберта Гансалесам, але такія вотумы маюць толькі сімвалічнае значэнне. У прэзідэнцкіх сістэмах звычайна ўжываецца працэдура імпічменту, паводле якой ад улады адхіляецца прадстаўнік выканаўчай ці судовай галін улады.

Гісторыя

Першы вотум недаверу здзейсніўся ў сакавіку 1782 года, калі пасля навіны пра паражэнне брытанцаў пад Ёрктаўнам падчас вайны за незалежнасць ЗША парламент Вялікабрытаніі прагаласаваў за рашэнне, што «болей не можа давяраць дзеючым міністрам». Прэм’ер-міністр лорд Норт запытаў караля Георга III прыняць сваю адстаўку. Гэта не адразу стала традыцыяй: цягам XIX-га стагоддзя некаторыя прэм’ер-міністры, напрыклад Роберт Піль, спрабавалі кіраваць пры адсутнасці падтрымкі парламенцкай большасці. Гэтыя спробы хутка паказалі сваю бясплённасць, і ў сярэдзіне стагоддзя спосаб адстаўкі ўрада шляхам выказвання яму свайго недаверу ўсталяваўся ў каралеўстве рашуча.

У цяперашнія часы вотум недаверу ў двухпартыйных дэмакратыях здараецца вельмі рэдка. У большасці выпадкаў партыйная дысцыпліна дазваляе кіроўнай партыі атрымаць большасць у падтрымку ўрада; калі ж большасці здабыць не атрымоўваецца, тады ўраду прасцей змяніць сваю палітыку, чым атрымаць недавер ад заканадаўцаў.

У шматпартыйных краінах магчымасць вотуму недаверу больш вялікая ў выпадку, калі меншая партыя мусіць ствараць кааліцыйны ўрад. Гэта можа спрычыніцца да паўтарэння сітуацый, калі некалькі ўрадаў змяняюцца адзін за адным, бо партыйныя структуры займаюцца толькі адстаўкамі ўрада замест таго, каб стварыць урад. Гэта стала прычынай нестабільнасці Чацвёртай Французскай рэспублікі і Веймарскай рэспублікі ў Германіі. Пазнейшыя прыклады гэтага феномена сустракаюцца ў Італіі паміж 1950-мі і 1990-мі гадамі, у Ізраілі і Японіі.

У Францыі, каб надалей пазбегнуць палітычнага крызісу, значная доля выканаўчай улады перададзена Прэзідэнту Францыі, які не падлягае вотуму недаверу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Урад
Катэгорыя·Палітычная тэрміналогія
Катэгорыя·Адказнасць