wd wp Пошук:

Восіп Любіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Любіч. Восіп Любіч (6 снежня 1896, Гродна — 27 лістапада 1990, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік Парыжскай школы.

Біяграфія

«Пейзаж з чырвоным дахам» на паштовай марцы Беларусі

Скончыў гімназію ў Гродне, паступіў у Адэскае мастацкае вучылішча. У 1920 годзе выехаў у Берлін. У 1923 Любіч атрымліваў заказ на афармленне парыжскага кабарэ на Манмартры і пасяліўся ў Парыжы, у квартале Манпарнас. Вывучаў працы Рэмбранта, Гойі і Дэга. Мастак працаваў алеем і гуашшу, займаўся гравюрай. Творы экспанаваліся ў Нацыянальным музеі Бецалель ў Іерусаліме, у Мілане, Турыне (1953) і Нью-Ёрку. Удзельнічаў у групавых і персанальных выставах, у тым ліку выставах «Рускія мастакі Парыжскай школы» ў Музеі Сен-Дэні і ў Доме французскай думкі ў Парыжы, у галерэі «Motte».

Творы Восіпа Любіча захоўваюцца ў музеях Лондана, Цюрыха, Нью-Ёрка і Тэль-Авіва. Гравюры знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы.

14 яго твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[4].

Зноскі

  1. Ossip Lubich // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Delarge J. Ossip LUBITCH // Le Delarge — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
  3. Ossip Lubitch // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter. — doi:10.1515/AKL
  4. Любич Осип
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага мастацкага вучылішча