Во́рат[1] (трансліт.: Vorat, руск.: Ворот) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пекалінскага сельсавета.
У 1924—1957 гадах вёска ў складзе Воратаўскага сельсавета, у 1924—1954 гадах яго цэнтр[2]. У 1957—1977 гадах вёска ў складзе Верхменскага сельсавета[3], у 1977—1987 гадах — у складзе Курганскага сельсавета[4].