wd wp Пошук:

Вольга Сяргееўна Паліціка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паліціка. Во́льга Сярге́еўна Паліціка (6 чэрвеня 1971, г. Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 6 чэрвеня 1971 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыла з адзнакай механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка».

Працавала інжынерам па арганізацыі кіравання вытворчасцю, вядучым спецыялістам па ідэалагічнай рабоце, начальнікам заводскага інфармацыйнага бюро, начальнікам аддзела працы, заработнай платы і ўдасканалення арганізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ «АТЛАНТ» — Баранавіцкі станкабудаўнічы завод».

З’яўлялася дэпутатам Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровым дыпломам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці канкурэнцыі».

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку і сына.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы