wd wp Пошук:

Вольга Раманаўна

Вольга Раманаўна (? — пасля 1289) — княгіня Уладзімір-Валынская, жонка Уладзіміра Васількавіча.

Біяграфія

Вядомая па тастаменце свайго мужа Уладзіміра Васількавіча.

У 1287 галіцка-валынскія князі пайшлі ў паход на Польшчу. Князь Уладзімір Васількавіч, цяжка хворы, паслаў замест сябе ваяводу, а сам застаўся ў Камянцы. Не маючы нашчадкаў па мячы, Уладзімір завяшчаў «зямлю сваю ўсю і гарады» луцкаму князю Мсціславу Данілавічу. Захаваліся, верагодна, не цалкам, у летапісным тэксце, дзве граматы Уладзіміра, якія з’яўляюцца найстарэйшымі ўзорамі княжацкіх духоўных. Асобна была напісана грамата, у якой жонцы Уладзіміра Вользе Раманаўне быў адпісаны горад Кобрын і сяло Гарадзел (цяпер Гарадзец). Апроч гэтага, у грамаце князь запісаў: «… а княгіня мая калі захоча ў манашкі пайсці пойдзе, а не захоча ісці, то як ёй люба мне не ўвастаўшы глядзець, што, хто мае чыніць па маім жыцці»[1]. Да таго ж князь вымусіў пераемніка цалаваць крыж, што ён не аддасць прыёмную дачку Ізяславу супраць яе волі замуж, а толькі са згоды Вольгі.

10 снежня 1288 г. Уладзімір Васількавіч памёр. Вольга Раманаўна на пахаванні мужа была з Ізяславай і з сястрой свайго мужа манашкай Аленай. Апошні раз у Іпацьеўскім летапісе Вольга згадваецца ў сакавіку 1289 году[1].

Некаторыя даследчыкі, абапіраючыся на асаблівасці напісання часткі Іпацьеўскага летапісу, якая атрымала назву «Аповесці пра Уладзіміра Васількавіча», лічаць яе аўтарам Вольгу Раманаўну. У гэтай частцы летапісу прысутнічае і празмернасць уласных пачуццяў у апісанні Уладзіміра Васількавіча, бліжэйшая простая аналогія якой панегірык князю Васільку Растоўскаму, створаны роднай цёткай Вольгі Раманаўны. Апісанне сітуацый, у якіх былі толькі князь Уладзімір Васількавіч і княгіня Вольга Раманаўна, а таксама падрабязнае апісанне вяселля Уладзіміра Васількавіча, а таксама яго пахавання.

Магчымым пацвярджэннем пераезду Вольгі Раманаўны ў Кобрын з’яўляецца тое, што апошнія радкі гэтай часткі летапісу пісаліся быццам бы за межамі Уладзіміра-Валынскага. Запісы пра смерць пінскага і сцяпаньскага князёў гучаць як данесеныя здалёку весткі, а трапіць у кодэкс княгіні Вольгі яны змаглі менавіта таму, што Сцяпаньскае і Пінскае княствы размешчаны паблізу Кобрына.

Памяць

Крыж на Княжай Гары

Паводле падання магіла Вольгі Раманаўны знаходзіцца ва ўрочышчы Княжая гара каля вёскі Ляхчыцы.

Зноскі

  1. 1 2 ПСРЛ. Т. 2. Іпацьеўскі летапіс. М.: АН СССР, 1952. С. 904—905.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Жонкі рускіх князёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ольгавічы
Катэгорыя·Князёўны Русі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаве