wd wp Пошук:

Вольга Мікалаеўна Мельнікоўская

Вольга Мікалаеўна Мельнікоўская (руск.: Ольга Николаевна Мельниковская) (14 верасня 1921, Сасава, Ялатамскі павет, Тамбоўская губерня, РСФСР (цяпер — Разанская вобласць, Расія) — 15 красавіка 2008) — савецкі і расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1965 г.).

Біяграфія

У 1940 г. паступіла на кафедру археалогіі гістарычнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. Перажыла блакаду Ленінграда, працавала санітаркай у шпіталі. У 1946 г. скончыла гістарычны факультэт Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. З 1946 да 1977 гг. і ў 19831988 гг. працавала ў Інстытуце археалогіі АН СССР. У 1964 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Ранний железный век Белоруссии».

Навуковыя інтарэсы

У 19511961 гг. вывучала помнікі арехалогіі паўднёва-ўсходняй Беларусі: праводзіла раскопкі гарадзішчаў, селішчаў, могільнікаў (Борхаў, Гарошкаў, Глыбаў, Калочын, Мілаград, Мохаў і інш.). Абследавала каля 200 археалагічныз помнікаў, даследаваная плошча складае каля 10 тыс. м2. Вялікі матэрыял раскопак абагульніла ў мілаградскую культуру. Выявіла і даследавала абарончыя ўмацаванні, жытлы і гаспадарчыя пабудовы плямён гэтай культуры, шматлікія вырабы прыкладнога мастацтва, у т.л. 2 скарбы жаночых упрыгажэнняў латэнскага часу (сярэбраныя і бронзавыя бранзалеты, паставыя пацеркі VVI стст. да н.э.), скарб сельскагаспадарчых прылад, каля 100 гліняных культавых фігурак жывёл (у асноўным каня) і інш. Вызначыла культурна-гандлёёвыя сувязі плямён мілаградскай культуры з іншымі плямёнамі; распрацавала пытанні абсалютнай і адноснай храналогіі гэтай культуры, звязвала яе насельніцтва з неўрамі, якіх лічыла славянамі.

Творы

Кнігі

Артыкулы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сасаве
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў