wd wp Пошук:

Ялатамскі павет

Ялатамскі павет (руск.: Елатомский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Тамбоўскай губерні Расійскай імперыі, якая існавала ў 17791924 гадах. Цэнтр — Ялацьма. Знаходзіўся на поўначы губерні і меў плошчу 3570,8 вёрст².

Гісторыя

Павет быў утвораны ў 1779 годзе ў складзе Тамбоўскага намесніцтва. З 1796 года — у складзе Тамбоўскай губерні. Пастановай Прэзідыума Усерасійскага ЦВК ад 4 студзеня 1923 года «Аб зменах у складзе Тамбоўскай губерні» Ялатамскі павет быў перададзены ў склад Разанскай губерні.

20 лютага 1924 года дэкрэтам УЦВК павет быў скасаваны. Тэрыторыя павета адышла да Касімаўскага павета.

Адміністрацыйны падзел

У 1893 годзе павет падзяляўся на 26 валасцей.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 141 027 чалавек[1].

Зноскі

  1. 1 2 Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Паветы Тамбоўскай губерні