wd wp Пошук:

Вольга Віктараўна Мычко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мычко. Вольга Віктараўна Мычко (нар. 7 верасня 1966, Мінск) — беларускі ўрач і палітык. З 2016 года — Генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (на грамадскіх пачатках).

Біяграфія

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала ўчастковым урачом, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення 36-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 34-й гарадской паліклінікі г. Мінска, галоўным урачом 18-й гарадской паліклінікі г. Мінска, намеснікам генеральнага дырэктара па медыцынскай частцы сумеснага беларуска-амерыканскага прадпрыемства ТАА «Экамедсэрвіс-Інвест», галоўным урачом дзяржаўнай установы «Бальніца паліятыўнага догляду „Хоспіс“». З’яўлялася галоўным пазаштатным спецыялістам па паліятыўнай медыцынскай дапамзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Удастоена ганаровага звання «Мінчанін года».

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі

  1. Мычко Вольга Віктараўна
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Тэрапеўты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання