wd wp Пошук:

Вольга Анатолеўна Бембель-Дзядок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бембель. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзядок. Вольга Анатолеўна Бембель-Дзядо́к (19 снежня 1906, г. Гомель — 10 кастрычніка 1974, г. Мінск) — беларускі скульптар. Першая жонка скульптара А. А. Бембеля.

Біяграфія

У 19241926 гадах вучылася ў мастацка-прамысловым тэхнікуме, у 19241931 гадах — у Інстытуце пралетарскага выяўленчага мастацтва ў Ленінградзе ў М. Г. Манізера, Р. Р. Баха, В. Л. Сіманава, У. У. Лішава. Удзельніца выставак з 1929 года[1]. У час навучання ў інстытуце пабралася шлюбам са студэнтам скульптурнага факультэта Андрэем Бембелем[2]. На апошнім курсе ў пары нарадзілася дачка Клара[3].

У 19311933 гадах жыла ў Гомелі, пасля ў Мінску[1]. Грошай увесь час бракавала. У канцы 1930-х гадоў дапамагала мужу выконваць заказы. Быўшы на 7-м месяцы цяжарнасці, удзельнічала ў стварэнні вялікага гарэльефнага фрыза для залы пасяджэнняў Дома ўрада ў Мінску[3]. У 1930-я гады Андрэю Бембелю быў дадзены дом-майстэрня на вуліцы Беламорскай, 42[3].

Дом-майстэрня Бембеля па вуліцы Беламорская, 42

21 чэрвеня 1941 года, Бембелі з 11-гадовай Кларай і 2-гадовы Алегам за кампанію з Пятром Глебкам і яго жонкай Нінай выехалі ў вёску пад Мінскам, дзе іх заспеў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Андрэй Бембель і Пятро Глебка вырашылі прарывацца на ўсход, а Вольга з дзецьмі і Ніна пешшу вярнуліся ў Мінск. Да ліпеня 1944 года яна нічога не ведала пра лёс мужа. Усю вайну правяла ў доме на Беламорскай, стараючыся зберагчы дзяцей. Вязала і шыла адзенне, абменьвала рэчы на бульбу і муку. Знаходзіў падтрымку ў сям’і мастака Мікалая Гусева. Хавала ў сябе ў доме яўрэйку Ніну Жытніцкую, якую пафарбавалі ў бландынку і аформілі ў якасці хатняй прыслужніцы, з яе 5-гадовай дачкой Ларысай. Паколькі Вольга Дзядок у нямецкіх уліковых спісах лічылася мастачкай, ёй дазвалялася трымаць памочніцу па гаспадарцы. Але суседзі данеслі на яе немцам, Дзядок трапіла ў гестапа, дзе ў час гутаркі з нямецкім афіцэрам змагла пераканаць яго ў тым, што ў яе дзяцей цячэ нямецкая кроў — гэта выратавала ёй жыццё. Ніна Жытніцкая, якую яна хавала, загінула ад рук нацыстаў, але яе дачку ўдалося выратаваць: яе ўдачарыла Ніна Глебка[3].

Разышлася з мужам, які знайшоў сабе іншую жанчыну. Пасля вайны ўжо не магла працаваць, бо пакутавала ад найцяжкага поліартрыту[3].

Творчасць

Працавала ў станковай і манументальнай скульптуры. Аўтар кампазіцый «Партызанка» (1947), «Даярка» (1950), «Юнацтва» (1963), «Парыў» (1964); барэльефаў Д. Ібабуры (1949), Д. І. Мендзялеева (1955), В. А. Моцарта (1956), жаночага партрэта (1970) і інш[4].

Зноскі

  1. 1 2 «И дольше века…» Выстаўка твораў мастакоў-юбіляраў Архівавана 23 снежня 2019.
  2. «Фармаліст, але малайчына!..» № 36 (1214) 05.09.2015
  3. 1 2 3 4 5 СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Устроить праздники из будней — к этому всегда стремились в доме Бембелей 7 октября 2016 Архівавана 1 жніўня 2019.
  4. Дзядок Вольга Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта