wd wp Пошук:

Вольга Аляксееўна Ляшчынская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшчынская. Вольга Аляксееўна Ляшчынская (нар. 30 красавіка 1946, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (2005), прафесар (2006).

Біяграфія

Скончыла сярэднюю школу ва Уселюбе (1963). У 1963 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»), у 1968 годзе — у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР, якую закончыла з прадстаўленнем дысертацыі да абароны ў 1971 годзе.

У 1971 годзе пачала выкладаць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, прафесар кафедры беларускай мовы). Кандыдат філагагічных навук (1974). Дацэнт (1980).

Навуковая дзейнасць

Друкуецца з 1971 года. Даследуе праблемы словаўтварэння, лексікалогіі, методыкі выкладання беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе. Выйшла яе манаграфія «Марфемны склад і словаўтварэнне ў школе» (Гомель, 1982). Выдала ў сааўтарстве дапаможнікі: «Зборнік практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1974), «Педагагічная практыка студэнтаў — філолагаў» (1983), «Асновы маўлення і стылістыкі беларускай мовы» (1992).

Аўтар больш за 330 навуковых і метадычных прац, звязаных з пытаннямі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, у тым ліку манаграфій, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, слоўнікаў, шматлікіх артыкулаў, апублікаваных не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і ў разнастайных замежных выданнях.

Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне; лексікалогія; лексікаграфія; фразеалогія; фразеаграфія; культура мовы; стылістыка; лінгвакультуралогія; лінгвадыдактыка[1].

Выбраныя працы

Узнагароды

Зноскі

  1. ЛЯШЧЫНСКАЯ ВОЛЬГА АЛЯКСЕЕЎНА
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 149. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак