У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чупрыс.
Вольга Іванаўна Чупрыс (нар. 9 снежня 1969, Мінск) — беларускі юрыст, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, былы прарэктар па вучэбнай рабоце і адукацыйных інавацыях БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар. Першая жанчына-прарэктар БДУ за 97 гадоў існавання самага буйнога ўніверсітэта Беларусі[2][3][4].
У 1992 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
З красавіка па лістапад 1992 года працавала дзяржаўным натарыусам дзяржаўнай натарыяльнай канторы Маскоўскага раёна Мінска Упраўлення юстыцыі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
З 1992 па 1997 гады была аспіранткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1997 па 2019 гады працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1997 па 2000 гады працавала выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2000 года працавала дацэнтам гэтай жа кафедры.
З 2004 па 2005 гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 2005 па 2010 гады працавала дацэнта кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 2005 па 2006 гады была намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта па выхаваўчай рабоце, а з 1 сакавіка 2010 года па 1 верасня 2016 года — намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце.
З верасня 2009 года па 2016 год узначальвала вучэбна-метадычную камісію юрыдычнага факультэта.
З 27 жніўня 2015 года па 9 студзеня 2018 года была загадчыкам кафедрай дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта.
З 10 студзеня 2018 года па 6 снежня 2019 года была прарэктарам па вучэбнай рабоце і навуковых інавацыях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
6 снежня 2019 года прызначана намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].
31 жніўня 2020 года Чупрыс уключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[6].
У 1998 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канстытуцыйна-прававыя праблемы грамадзянства ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў: параўнальна-прававы аналіз».
З 2006 па 2008 год выконвала навукова-даследчую работу «Правесці комплексны аналіз сучаснага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, які рэгулюе прыярытэтныя і сацыяльна значныя галіны грамадскіх адносін; падрыхтаваць новы прававы класіфікатар, які забяспечвае аптымальную пабудову заканадаўства па галінах, цэласнасць і ўзгодненасць прававых норм, і стварыць на базе гэтага класіфікатара „пакетныя“ зборнікі прававых актаў у электронным выглядзе».
У 2010 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук на тэму: «Тэарэтычныя праблемы прававога рэгулявання дзяржаўнай службы Рэспублікі Беларусь» [7].
У складзе працоўнай групы ўдзельнічала ў распрацоўцы Канцэпцыі праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным кіраванні і мясцовым самакіраванні, удзельнічала ў распрацоўцы праектаў законаў аб унясенні змен і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях . Таксама была ўдзельніцай у распрацоўцы праекта Канцэпцыі Кодэкса аб адукацыі. З 2013 па 2014 гады В. І. Чупрыс удзельнічала ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне рэгіянальнаму развіццю ў рамках еўрарэгіёнаў». У 2018 годзе ў складзе рабочай групы ўдзельнічала ў падрыхтоўцы заканадаўчага акта па пытаннях дзяржаўнай службы[8]. Вольга Іванаўна з’яўляецца кіраўніком падгрупы групы экспертаў у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[9], членам Навукова-кансультатыўных саветаў пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Вышэйшым Судзе Рэспублікі Беларусь[10] і членам савета па абароне дысертацый пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Была таксама членам Навукова-кансультатыўнага савета Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублікі Беларусь[11].
У 2011—2018 гады падрыхтавала 3 кандыдата юрыдычных навук, 6 магістраў юрыдычных навук, з’яўляецца кіраўніком тэм навукова-даследчых работ у Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь: «Праблемы судовага вырашэння адміністрацыйна-прававых спрэчак у сацыяльнай сферы» (2014—2015 г.г.), «Адміністрацыйна-прававы прымус у дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь» (2016—2017 г.г.), «Удасканаленне адміністрацыйна-дэліктнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь ва ўмовах лібералізацыі эканомікі» (2018—2019 г.г.), з’яўляецца кіраўніком тэмы навукова-даследчых работ у БДУ: «Удасканаленне нарматыўных прававых асноў і механізмаў дзяржаўнага кіравання ва ўмовах прававой інтэграцыі дзяржаў» (2016—2017 г.г.).
Аўтар больш за 150 навуковых публікацый. Спіс апублікаваных работ.
Манаграфіі
Навучальныя, вучэбна-метадычныя выданні
Публікацыі ў замежных крыніцах