wd wp Пошук:

Войцех Сляскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сляскі. Войцех Сляскі (польск.: Wojciech Slaski, каля 1585, Мазовія — 11 жніўня 1653, Фромбарк, Вармія) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 27 ліпеня 1607 г. у Вільні. Прафесар маральнай тэалогіі (1615—1616) у Пултуску. Прафесар пазітыўнай і палемічнай тэалогіі (1618—1622) і рэктар (1623—1627, 1630—1635) Нясвіжскага езуіцкага калегіума. З 1635 па 1638 гг. — рэктар Полацкага езуіцкага калегіума. У 1638—1639 гг. — сакратар правінцыяла.

Спаведнік Аляксандра Радзівіла (1627—1630) і канцлера Томаша Уейскага (1643—1653). Каля 1650 г. быў таксама спаведнікам і капеланам караля Яна Казіміра. Прыдворны місіянер Ежы Асалінскага[2].

Зноскі

  1. Wojciech Slaski h. Grzymała // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў 1653 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1585 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазовіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня