wd wp Пошук:

Вешанка звычайная

Ве́шанка звычайная (Pleurotus ostreatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Вешанка (Pleurotus) сямейства Радоўкавыя (Tricholomataceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы.

Шапка дыяметрам 3—17 см, пукатая або шырокалейкападобная, часта эксцэнтрычная, сухая; цёмна-бурая, потым папяліста-шэрая, жаўтаватая, амаль белая. Мякаць шчыльная, мяккая, белая, добра развітая. Пласцінкі разгалінаваныя, белыя, жаўцеюць. Край пласцінак няроўны. Ножка бакавая, цыліндрычная, суцэльная, белая, каля асновы злёгку валасістая; часам ножкі зусім няма.

Экалогія

Ядомы грыб. Расце на пнях і ствалах лісцевых парод асобнымі экзэмплярамі і групамі. На тэрыторыі Беларусі пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені — верасні. Культывуецца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Радоўкавыя
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі