wd wp Пошук:

Вечалле

Ве́чалле — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы).

Плошча Вечалля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня 3,68 км, найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору 37,2 км².

Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на асобных участках нізкія. Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія раздзелены між сабой невысокім падняццем. Зона мелкаводдзя мае шырыню 5—15 м. Возера мезатрофнае. Расліннасць займае 5 % плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расліннасць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паласы складае 5—30 м.

Над Вечаллем сонца зайшло

У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо.

Возера Вечалле ўваходзіць у курортную зону «Ушачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96