wd wp Пошук:

Вечавы звон

«Вечавы звон» — рэвалюцыйна-прапагандысцкі гурток эсэраўскага кірунку ў 19021903 гадах у горадзе Горы-Горкі Магілёўскай губерні (цяпер Магілёўская вобласць). У яго ўваходзілі 5 навучэнцаў мясцовай земляробчай школы І. П. Папоў (у 1901 годзе выключаны са школы за атрыманне з-за мяжы забароненай брашуры Л. Талстога), В. К. Пятроў, А. Я. Іпатаў, Ф. К. Кірсанаў і В. Н. Тамараў (вучыліся ў школе пасля выключэння за ўдзел у палітычных хваляваннях з Казанскага земляробчага вучылішча, жылі на адной кватэры). Гурткоўцы склалі і надрукавалі літаграфічным спосабам пракламацыю «Да ўсяго сялянскага люду», якую разам з іншымі друкаванымі матэрыяламі эсэраў («Аб барацьбе», «Аб праўдзе», «Гутаркі аб зямлі» і інш.) распаўсюджвалі ў лютым і красавіку 1903 года па вёсках Горацкага і Чавускага паветаў. Неўзабаве гурток разграміла паліцыя. Папоў быў высланы на 5 гадоў ва Усходняюю Сібір, Пятроў і Іпатаў — на 3 гады ў Архангельскую губерню, Тамараў і Кірсанаў на 3 гады аддадзены пад публічны нагляд паліцыі па месцы жыхарства бацькоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1903 годзе
Катэгорыя·1902 год у Беларусі
Катэгорыя·Арганізацыі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Горкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1902 годзе