wd wp Пошук:

Весляры

Весляры, Граблякі[1][2] (Corixidae) — сямейства насякомых з атраду клапоў. У сямействе апісана каля 550 відаў.

Апісанне

Клапы дробных і сярэдніх памераў; у даўжыню дасягаюць ад 1,5 да 15 мм. Пярэднія лапкі аднасегментныя, звычайна пашыраныя ў лапатачку. Хабаток не раздзелены. Галава вертыкальная, падагнутая пад грудзі. Простых вочак няма[1].

Экалогія

Сілкуюцца як жывёльнай і расліннай ежай. У перыяд цвіцення вады прадстаўнікі падсямейства Micronectinae сілкуюцца пераважнай водарасцямі і цыянабактэрыямі. Прадстаўнікі родаў Callicorixa, Glaenocorisa, Arctocorisa, Cenocorisa і іншыя з’яўляюцца драпежнікамі, сілкуюцца лічынкамі двукрылых, чарвякоў і ракападобных. Ва ўмовах галадання самкі могуць есці ўласныя яйцы[2].

Роды

Зноскі

  1. 1 2 Мамаев Б. М.(руск.) бел., Медведев Л. Н.(руск.) бел., Правдин Ф. Н.(руск.) бел.. Определитель насекомых европейской части СССР. — М.: Просвещение, 1976. — С. 265. — 87 с.
  2. 1 2 Канюкова, 2006

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Весляры
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта