wd wp Пошук:

Вершаваны рытм

Вершава́ны рытм — моўны рытм, які засноўваецца на чаргаванні пэўных рытмастваральных кампанентаў, галоўных і дапаможных. Адзінкай рытму верша з’яўляецца вершаваны радок, не толькі выдзелены графічна, але і падкрэслены міжрадковай паўзай, рыфмай або клаўзулай.

Рытм нельга атаясамліваць, як гэта часам робяць, з метрам або памерам. Вершаваныя радкі аднаго метру (харэічнага, дактылічнага і г. д.) або аднаго памеру (чатырохстопнага ямба, трохстопнага дактыля і г. д.) дзякуючы багаццю рытмастваральных кампанентаў амаль ніколі не бываюць ідэнтычнымі па рытмічнаму малюнку. Рытм у вершы выконвае шмат функцый.

Функцыі вершаванага рытму

Дзякуючы мнеманічнай моцы да нас дайшлі многія шэдэўры старажытнай літаратуры («Махабхарата», «Іліяда», «Адысея» і інш.), беларускія ананімныя творы XVIII—ХІХ стст. (паэмы, вершы, гутаркі).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Тэорыя літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паэзія