wd wp Пошук:

Венскі метрапалітэн

Венскі метрапалітэн (ням.: Wiener U-Bahn) — сістэма ліній метрапалітэна ў Вене, якая складаецца з пяці ліній. З’яўляецца, разам з S-Bahnам, трамваем і аўтобуснай сеткай, важным складнікам грамадскага транспарту сталіцы Аўстрыі.

Сучасны Венскі метрапалітэн прынята лічыць адкрытым 8 мая 1976 года. У той жа час, у метрапалітэна Вены ёсць багатая перадгісторыя, якая вядзецца з канца XIX стагоддзя. Цяперашняя сетка ўключае ў сябе шэраг участкаў гарадской чыгункі, пабудаваных у 1898-1901 гадах.

Сістэма звязаная з венскімі хуткаснымі чыгункамі. Квіткі ў метро падыходзяць таксама і для аўтобусаў і трамваяў.

Сетка метро складаецца з 5 ліній агульнай працягласцю 74,2 кіламетраў з 101 станцыямі. Лініі не маюць назваў, а згадваюцца па нумарах з літарай U (ад U-Bahn), ад U1 да U6 (шматлікія праекты лініі U5 да гэтага часу не рэалізаваны). Акрамя таго, кожная лінія мае свой колер. Венскі метрапалітэн абслугоўваецца фірмай Wiener Linien GmbH & Co KG, якая належыць Wiener Stadtwerke AG, 100% акцый якой знаходзіцца ў валоданні горада Вена.

Метрапалітэн працуе з 5 раніцы да поўначы і, з верасня 2010 года, па начах перад святочнымі і выхаднымі днямі. Рашэнне аб прадаўжэнні часу працы па начах было прынята на гарадскім рэферэндуме ў лютым 2010 года.

Зноскі

  1. Jahresbericht 2010 — Wiener Linien — Kennzahlen
  2. VCÖ - VCÖ: Zahl der U-Bahn Fahrgäste in Wien hat sich seit 1990 verdoppelt

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метрапалітэны Аўстрыі
Катэгорыя·Венскі метрапалітэн