wd wp Пошук:

Вендзі Шэрман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэрман. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Вендзі Рут Шэрман (англ.: Wendy Ruth Sherman; нар.7 чэрвеня 1949, Балтымар, Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі дыпламат. З красавіка 2021 года займае пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША. Да ўступлення на гэтую пасаду яна была прафесарам практыкі грамадскага кіравання і дырэктарам Цэнтра грамадскага кіравання ў Школе кіравання ім. Джона Ф. Кенэдзі, старшым дарадцам у фірме Albright Stonebridge Group і старшым навуковым супрацоўнікам Белфераўскага цэнтра навукі і міжнародных адносін школы ім. Джона Ф. Кенэдзі.

Шэрман з’яўлялася дырэктарам камітэта палітычных дзеянняў EMILY’s List, дырэктарам упраўлення па абароне дзяцей у штаце Мэрыленд, прэзідэнтам і Chief Executive Officer фінансавага кангламерату Fannie Mae Foundation. З 1997 па 2001 год працавала Дарадцам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Яна таксама была спецыяльным дарадцам Клінтана і дзяржаўнага сакратара Мадлен Олбрайт і каардынатарам палітыкі па Паўночнай Карэі. Шэрман адыграла важную ролю ў перамовах, звязаных з праграмамі Паўночнай Карэі па ядзернай зброі і балістычных ракетах.

Зноскі

  1. Wendy R. ShermanUnited States Department of State. Праверана 10 студзеня 2022.
  2. Wendy R. Sherman (1949–)United States Department of State.
  3. BIRTHDAY OF THE DAY: Wendy Sherman, professor and director of the Center for Public Leadership at Harvard Kennedy School and senior counselor at Albright Stonebridge GroupPolitico, 2019.
  4. Hancock J. Confidante to Albright; Counselor: Wendy Sherman’s career started with social work and ran through Barbara Mikulski’s office to foreign policy at the State Department.The Baltimore Sun, 1999.
  5. 1 2 3 https://www.state.gov/biographies/wendy-r-sherman/
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балтымары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных