wd wp Пошук:

Велямічы

Велямі́чы[1] (трансліт.: Vieliamičy, руск.: Велемичи) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Веляміцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км на поўдзень ад Давыд-Гарадка, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеня. Цэнтр сельгаскага кааператыва «Веляміцкі», былога калгаса «За Радзіму».

Гісторыя

У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 разам з вёскай Альшаны. У XVIXVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.

З 1921 годзе ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Насельніцтва

У 1886 годзе насельніцтва вёскі скадала 95 двароў і 530 жыхароў. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы налічваўся 161 двор і 1234 жыхары. Па стане на 1921 год вёска налічвала 240 двароў і 1557 жыхароў. У 1939 годзе — 288 двароў і 2504 жыхароў.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва вёскі складала 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.

У 1970 годзе ў Вёсцы налічвалася 556 двароў і 2037 жыхароў. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стане на 1996 год налічвалася 685 двароў і 2004 жыхары. На пачатку 2002 года насельніцтва вёскі складала 689 двароў і 1825 жыхароў.

Мікравёскі

Традыцыйная вёска дзеліцца на 2 мікравёскі: з усходу знаходзяцца Рагі, а з захаду Шляхта.

Інфраструктура

Дом культуры

Аддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, яслі-сад.

Геаграфія

Вёска размяшчаецца на паўночным беразе возера Сіяцы.

Славутасці

Вядомыя асобы

Спасылкі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Велямічы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Столінскага раёна
Катэгорыя·Веляміцкі сельсавет