Вельямо́вічы[1] (трансліт.: Vieĺjamovičy, руск.: Вельямовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. За 28 кіламетраў на паўднёвы захадзе ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы, на аўтадарозе Воўчын-Брэст.
Сяло вядомае з XVI ст — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце ВКЛ. Паводле «Кнігі запісаў» сяло Вельямовічы (Вільямовічы) ў 1558 г. размяшчалася каля возера і мела мяжу з выганамі маёнтка Бярніцкага і сёламі Таратунавічы, Памаранцы, Семянічкі. У 1772 г. вёска мела назву Вілановічы.
у 1868 г. 85 мужчын, 92 жанчыны. У 1886 г. — 29 двароў, 287 жыхароў, 2 праваслаўныя царквы, карчма. У 1905 г. сяло (546 жыхароў) і маёнтак (6 жыхароў) У 1941 г. — 86 двароў, 433 жыхары. Знішчана немцамі 18 двароў. Забіта 8 мірных жыхароў, 7 вывезеныя ў Германію, 4 вярнуліся дадому, 19 загінулі на фронце. У жніўні 1949 г. арганізаваны калгас імя Гастэлы, у які ўступілі 48 гаспадарак са 107. У 1997 г. — 185 двароў, 550 жыхароў.
Сярэдняя школа з’явілася ў 1863, клуб, бібліятэка і фельчарска-акушэрскі пункт (1946).
4 верасня 1972 года да Вельямовіч далучана вёска Сычыкі[2].