wd wp Пошук:

Вежа Манпарнас

Вежа Манпарнас (фр.: tour Montparnasse) — небаскроб, размешчаны ў 15-й акрузе сталіцы Францыі Парыжа. Паверхавасць небаскроба складае 57 паверхаў, вышыня — 210 м. Будаўніцтва небаскроба вялося з 1969 па 1972 гады.

Вежа Манпарнас — адзіны небаскроб, размешчаны ўнутры гарадской мяжы Парыжа, а не ў яго «прыгарадах».

На верхніх паверхах будынка адкрыты кафэ, сувенірная крама і аглядная пляцоўка. Ёсць лесвіца для пад’ёму на дах, адкуль адкрываецца панарамны выгляд на большую частку горада.

Крытыка

Выгляд на вежу Манпарнас (злева), Эйфелеву вежу і вышынныя будынкі дзелавога квартала Дэфанс

Немудрагелісты дызайн маналітнай вежы, яе гіганцкія памеры, а таксама архітэктурны кантраст, які яна ўчыняе ў цэнтры гістарычнага Парыжа сталі аб’ектам крытыкі, у выніку чаго будаўніцтва небаскробаў у Парыжы было забаронена праз два гады пасля завяршэння вежы Манпарнас. Дызайн небаскроба папярэднічае тэндэнцыі мець акно ў кожным офісе, таму ў вежы Манпарнас вокны маюцца толькі ў офісах, размешчаных па перыметры.

Існуе іранічнае выказванне, згодна з якім, самы прыгожы від на Парыж адкрываецца з вяршыні гэтага небаскроба, паколькі тады ён сам не будзе ў полі зроку.[5] Аналагічнае сцвярджэнне прыпісваецца Гі дэ Мапасану, адносна яго антыпатыі да Эйфелевай вежы.

Паводле апытання, праведзенага на інтэрнэт-сайце «Віртуальны турыст», вежа ўвайшла ў спіс самых выродлівых будынкаў свету, заняўшы ў ім другое месца.[6].

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. 1 2 StructuraeRatingen: 1998. Праверана 28 чэрвеня 2021.
  3. StructuraeRatingen: 1998. Праверана 25 ліпеня 2021.
  4. http://www.tourmontparnasse56.com/#/tour/description
  5. Nicolai Ouroussoff, New York Times Published: September 26, 2008 Architecture, Tear Down These Walls
  6. VirtualTourist Архівавана 21 студзеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй ад 200 да 249 метраў
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вежы Парыжа
Катэгорыя·XV акруга Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1972 годзе